Старшыня раённага выканаўчага камітэта
Прыём грамадзян: другая, чацвёртая серада месяца з 8.00 да 13.00
Запіс на прыём па тэлефоне 52582
Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю раённага выканаўчага камітэта, яму падведамных упраўленняў, аддзелаў, службаў і аб'яднанняў, кіраўніцтва і каардынацыю дзейнасці першага намесніка і намеснікаў старшыні, кіраўніка спраў, арганізуе ўзаемадзеянне раённага выканаўчага камітэта з вышэйшымі службовымі асобамі і вышэйшым дзяржаўнымі органамі, мясцовымі Саветамі дэпутатаў, дзяржаўнымі і камерцыйнымі банкамі, палітычнымі і грамадскімі аб'яднаннямі.
Курыруе асноўныя напрамкі развіцця галін народнагаспадарчага комплексу раёна і дзейнасць:
- кіравання справамі выканкама;
- фінансавага аддзела;
- аддзела арганізацыйна-кадравай работы;
- аддзела ўнутраных спраў;
- пракуратуры;
- суда;
- раённай інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах
- ваеннага камісарыята.
З'яўляецца начальнікам грамадзянскай абароны раёна, старшынёй камісіі па прысваенні класа дзяржслужачым.